Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Ученическое самоуправление

Дата: 15 февраля в 09:54, Обновлено 15 февраля в 10:55

Структура вучнеўскага самакіравання  ў Старасельскай сярэдняй школе

Рагачоўскага раёна

          ПАЛАЖЭННЕ

аб вучнёўскім самакіраванні (школьным Савеце)

дзяржаўнай установы адукацыі

«Старасельская сярэдняя школа Рагачоўскага раёна»

 

          I. Агульныя палажэнні

   Самакіраванне - гэта прынцып арганізацыі жыццядзейнасці вучнёўскага калектыву, які азначае правы і абавязкі яго чальцоў аналізаваць стан спраў у школе, выпрацоўваць і прымаць рашэнні, датычныя розных бакоў жыцця школы, актыўна ўдзельнічаць у іх рэалізацыі.   

   Савет узаемадзейнічае з адміністрацыяй школы, з педагагічным калектывам.

          Савет стварае ўмовы, якія садзейнічаюць развіццю інтэлектуальных, творчых, асобасных якасцей вучняў, іх сацыялізацыі і адаптацыі ў грамадстве ў рамках выхаваўчай сістэмы ўстановы адукацыі.

          II. Мэты і задачы:

•         развіццё творчай ініцыятывы старшакласнікаў па кіраванн  вучнёўскім        калектывам, па фармаванні дэмакратычнага ўкладу     жыццядзейнасці школы;

•         прыцягненне ўвагі бацькоўскага і педагагічнага калектываў да неабходнасці развіцця і падтрымкі вучнёўскага самакіравання ў школе;

•         фарміраванне грамадзянскай пазіцыі, станоўчага ўзроўню самаацэнкі моладзі;

•         развіццё самастойнасці навучэнцаў, падрыхтоўка да самарэалізацыі ў жыцці.

          III. Нарматыўная база арганізацыі вучнёўскага самакіравання

 Прававой асновай развіцця вучнёўскага самакіравання з'яўляюцца Кодэкс Рэспублікі Беларусь Аб адукацыі, Канвенцыя аб правах дзіцяці, Закон Рэспублікі Беларусь "Аб правах дзіцяці".

          У сваёй дзейнасці Савет кіруецца Палажэннем і распрацаванымі нарматыўнымі дакументамі аб'яднання.

           Савет можа мець свой сцяг, эмблему, вымпел і іншую сімволіку. Сімволіка не павінна супадаць з дзяржаўнай сімволікай Рэспублікі Беларусь, а таксама з сімволікай замежных дзяржаў і міжнародных аб'яднанняў (арганізацый).

           IV. Члены вучнёўскага Савета, іх правы і абавязкі:

•         Савет фарміруецца ў пачатку навучальнага года тэрмінам на адзін год шляхам дэлегавання аднаго прадстаўніка ад 8-11 класаў, які прымае актыўны ўдзел у дзейнасці класа і школы.

•         Член Савета мае права:

•         быць абраным старшынёй школьнага Савета;

•         мае права аднаго голаса на пасяджэннях Савета;

•         разгляд свайго пытання на пасяджэннях Савета;

•         прымаць удзел ва ўсіх мерапрыемствах, якія праводзяцца Саветам;

•         абіраць і быць абраным ва ўсе органы Савета;

•         атрымліваць ад кіруючых органаў Савета інфармацыю, звязаную з яго дзейнасцю;

•         выносіць на разгляд кіруючых органаў Савета пытанні, якія датычацца яго дзейнасці. член Савета абавязаны выконваць Палажэнне і актыўна ўдзельнічаць у рашэнні задач, якія стаяць перад Саветам;

•         удзельнічаць у пасяджэннях Савета, выконваць рэгламент Савета і яго статут.

•         сяброўства ў Савеце спыняецца рашэннем вучнёўскай канферэнцыі на падставе пісьмовай заявы члена Савета аб выбыцці з яго складу на імя старшыні Савета.

•         выключэнне з членаў Савета ажыццяўляецца рашэннем вучнёўскай канферэнцыі ў выпадку сістэматычнага невыканання статутных палажэнняў.

          V. Структура і кіраванне Саветам старшакласнікаў:

           Вышэйшым кіруючым органам Савета з'яўляецца вучнёўская канферэнцыя.

           Пастаянна дзейным кіруючым органам з'яўляецца праўленне Савета.

              Вучнёўская канферэнцыя лічыцца правамоцнай, калі на ёй прысутнічае больш за палову членаў Савета. Рашэнні вучнёўскай канферэнцыі прымаюцца большасцю галасоў прысутных на ёй. Вучнёўская канферэнцыя збіраецца не радзей за адзін раз у 6 месяцаў.

          Вучнёўская канферэнцыя:

•         зацвярджае Палажэнне, змяненні і дапаўненні ў яго;

•         зацвярджае парадак і норму прадстаўніцтва на чарговым пасяджэнні;

•         абірае праўленне Рады;

•         заслухоўвае справаздачу аб рабоце праўлення Савета;

•         прымае рашэнні аб спыненні членства ў Савеце;

•         прымае рашэнні аб рэарганізацыі і ліквідацыі Савета па ініцыятыве праўлення.

Кіраванне Савета абіраецца вучнёўскай канферэнцыяй у колькасці 7 чалавек. У склад праўлення ўваходзяць лідэры дзіцячых і моладзевых грамадскіх арганізацый установы адукацыі.

          Праўленне Савета ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва дзейнасцю Савета ў перыяд паміж канферэнцыямі, збіраецца на пасяджэнні не радзей як адзін раз у тры месяцы. Пасяджэнне лічыцца правамоцным, калі на ім прысутнічае больш за палову членаў праўлення Савета.

          Члены праўлення Савета, якія прапусцілі пасяджэнні Савета без уважлівай прычыны больш за тры разы і не вядуць актыўную дзейнасць, выводзяцца з яго складу.

          Старшыня Савета выбіраецца вучнёўскай канферэнцыяй з ліку членаў Савета адкрытым ці тайным галасаваннем тэрмінам на адзін год. Колькасць кандыдатаў на пасаду старшыні Рады не абмяжоўваецца.

          Выбраным лічыцца кандыдат, які атрымаў больш за палову галасоў членаў Савета, якія прынялі ўдзел у галасаванні. Рашэнне аб датэрміновым адкліканні старшыні прымаецца вучнёўскай канферэнцыяй прамым або тайным галасаваннем 2/3 галасоў ад колькасці прысутных на сходзе ў выпадку, калі будзе ўстаноўлена, што яго дзейнасць носіць супрацьпраўны характар, супярэчыць статутным мэтам або нанесла (можа нанесці) урон Савету.

          Старшыня Савета:                  

•         прадстаўляе Савет і дзейнічае ад яго імя па любых пытаннях дзейнасці Савета;

•         ажыццяўляе аператыўнае кіраўніцтва праўленнем Савета;

•         першы намеснік старшыні выбіраецца Саветам з ліку членаў Савета шляхам адкрытага галасавання тэрмінам на адзін год;

•         другі намеснік старшыні назначаецца старшынёй тэрмінам на адзін год.

         У адпаведнасці з асноўным зместам дзейнасці Савет утварае аддзелы па напрамках: інфармацыйны; забаўляльны і спартыўны; навуковы; працоўны.

         Кіраўнікамі аддзелаў абіраюцца члены савета тэрмінам на адзін год.

         VI. Парадак унясення змяненняў і дапаўненняў у Палажэнне

        Гэта палажэнне ўступае ў сілу з моманту яго зацвярджэння.

        Змяненні і дапаўненні ў Палажэнне ўносяцца Саветам пры прыняцці іх большасцю галасоў на канферэнцыі.

       VII. Рэарганізацыя і ліквідацыя

     Рэарганізацыя і ліквідацыя ажыццяўляецца па рашэнню вучнёўскай канферэнцыі не менш як 2/3 галасоў Савета.

План работы школьнага Савета старшакласнікаў на 2023/2024    навучальны год.

         Мэта: стварэнне ўмоў для эфектыўнай самарэалізацыі моладзі, фарміравання актыўнай грамадзянскай пазіцыі, развіцця творчай ініцыятывы

       Задачы:

- развіваць творчы, лідэрскі патэнцыял навучэнцаў;

- падтрымліваць дзіцячыя ініцыятывы;

- далучаць вучняў у сацыяльна-значную і культурна-дасугавую дзейнасць;

- развіваць самакіраванне ў школе.

         

№п/п

Кірунак работы

Змест работы

Адказныя/удзельнікі

Верасень

1.

Мерапрыемствы

Урачыстая лінейка, прысвечаная Дню Ведаў.

Педагог- арганізатар, Савет старшакласнікаў

2.

Пасяджэнне Савета

 - аб рабоце Савета старшакласнікаў;

- выбар старшыні Савета старшакласнікаў, размеркаванне па сектарах;

- зацвярджэнне плана работы Савета старшакласнікаў на навучальны год

Педагог- арганізатар, Савет старшакласнікаў

Кастрычнік

1.

Мерапрыемствы

Мерапрыемствы, прысвечаныя Дню пажылога чалавека, Дню Настаўніка, Дню Маці.

Інфармацыйна-адукацыйны праект "КРОК".

Уборка тэрыторыі на брацкай магіле

Педагог- арганізатар, Савет старшакласнікаў

2.

Пасяджэнне Савета

- аб арганізацыі дзяжурства па школе (дысцыпліна, знешні выгляд навучэнцаў);

- аб мерапрыемствах на чвэрць

Педагог- арганізатар, Савет старшакласнікаў

Лістапад

1.

Мерапрыемствы

Мерапрыемствы, прысвечаныя Дню кастрычніцкай рэвалюцыі.

Інфармацыйна-адукацыйны праект "КРОК".

Акцыя “СНІД – не спіць”,
выраб і распаўсюджванне сярод вучняў агітаційнага матэрыялу

Педагог- арганізатар, Савет старшакласнікаў

2.

Пасяджэнне Савета

- работа сектараў Савета старшакласнікаў;

- афармленне інфармацыйных стэндаў;

- аб мерапрыемствах на 2 чвэрць

Педагог- арганізатар, Савет старшакласнікаў

Снежань

1.

Мерпрыемствы

Рэспубліканская дабрачынная акцыя "Цуды на Каляды".

Навагоднія ранішнікі для вучняў школы.

Інфармацыйна-адукацыйны праект "КРОК".

Выстаўка навагодніх падзелак “Навагоднія цуды”

Педагог- арганізатар, Савет старшакласнікаў

2.

Пасяджэнне Савета

- падвядзенне вынікаў працы за першае паўгоддзе;

- аб мерапрыемствах на 3 чвэрць

Педагог- арганізатар, Савет старшакласнікаў

Студзень

1.

Мерапрыемства

Рэспубліканская дабрачынная акцыя "Цуды на Каляды".

Інфармацыйна-адукацыйны праект "КРОК".

Зімовыя зарысоўкі, выстаўка рысункаў

Педагог- арганізатар, Савет старшакласнікаў

2.

Пасяджэнне савета

- падвядзенне вынікаў працы за першае паўгоддзе;

- аб мерапрыемствах на 3 чвэрць

Педагог- арганізатар, Савет старшакласнікаў

Люты

1.

Мерапрыемствы

Арганізацыя мерапрыемств, прысвечаных Дню юнага героя-антыфашыста, Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, Дню абаронцы Айчыны.

Вечар сустрэчы выпускнікоў.

Інфармацыйна-адукацыйны праект "КРОК".

Педагог- арганізатар, Савет старшакласнікаў

2.

Пасяджэнне Савета

- прамежкавая справаздача аб рабоце сектараў;

- аб прафілактычнай рабоце з навучэнцамі школы

Педагог- арганізатар, Савет старшакласнікаў

Сакавік

1.

Мерапрыемства

Мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму жаночаму дню.

Рэспубліканская акцыя "Я грамадзянін Рэспублікі Беларусь".

Інфармацыйна-адукацыйны праект "КРОК".

Педагог- арганізатар, Савет старшакласнікаў

2.

Пасяджэнне Савета

- аб правядзенні дня самакіравання;

- аб мерапрыемствах на 4 чвэрць

Красавік

1.

Мерапрыемства

1 красавіка “Дзень смеха”, Мерапрыемствы, прысвечаныя Дню яднання народаў Беларусі і Расіі.

Інфармацыйна-адукацыйны праект "КРОК".

Арганізацыя і ўдзел у сусветным ДНІ ЗДАРОЎЯ

Выстаўка “Чарнобыль – наша памяць і боль”

Педагог- арганізатар, Савет старшакласнікаў

2.

Пасяджэнне Савета

- аб удзеле ў школьных, раённых суботніках;

- аб удзеле ў арганізацыі і правядзенні летняй працоўнай практыкі

- абмеркаванне мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Перамогі.

Педагог- арганізатар, Савет старшакласнікаў

Май

1.

Мерапрыемства

Мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Перамогі, Дню сямьі. Апошні званок

Інфармацыйна-адукацыйны праект "КРОК".

2.

Пасяджэнне Савета

- падрыхтоўка да свята "Апошні званок";

- падвядзенне вынікаў працы Савета старшакласнікаў за мінулы навучальны год

Педагог- арганізатар, Савет старшакласнікаў

                           

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.