Якія мы гаспадары, такія нашыя двары.
Не будзь горкі – праклянуць, не будзь салодкі – пракаўтнуць.
Баючыся ваўкоў, застанешся без грыбоў.
Хто хоча прапасці, няхай вучыцца красці .
У кожнага кавалера свае манеры.
Дзе цесна, там пацешна.
Чужыя грахі перад вачыма, а свае за плячыма .
Языком у Вільні, а галавою за печчу.
Сам сябе загубіш, як чужую жонку прыгалубіш.
Не кладзіся каля чужой жонкі – адаб’юць пячонкі.
Будзь свайму слову гаспадар.
Не глядзі, каб скора, а глядзі, каб добра.
«Мусіць» за вуха ўкусіць.
Калі маеш грошы, то не будзеш хадзіць босы.
Сядзі ў будзе і чакай, што будзе.
На рынку долі не купіш, а ў судзе праўды не знойдзеш .
Калi з пана пан, то аддасць валы, а як з мужыка пан, то здзярэ пасталы.
Як з мужыка зробіцца пан, то колам галавы не дастаць.
І мая доля не шчарбатая .
Дзеўка без касы не мае красы.
Маленькі сабачка да веку шчаня (цюцька).
Не радуйся чужой бядзе, бо свая ззаду iдзе.
Бяда розуму вучыць.
Гразь – не кароста, сорам – не дым.
Ганарлівы ды ўпарты – нічога не варты.
Што люблю, тое i раблю.
Убраўся ў жупан і думае, што пан.